Паліцыя затрымала грамадзяніна Турцыі, які падазраецца ў здзяйсненні падвойнага забойства ў Стамбуле. Мужчына хаваўся ў Тамашаве Мазавецкім у цэнтральнай частцы Польшчы. Цяпер ён знаходзіцца пад вартай і чакае рашэння суда аб экстрадыцыі ў Турцыю.
Паводле інфармацыі, атрыманай Упраўленнем міжнароднага супрацоўніцтва Галоўнай камендатуры паліцыі, падазраваны павінен быў знаходзіцца ў Польшчы і хавацца ў адным з кварталаў у Тамашаве Мазавецкім.
Паліцыя пачала назіранне і калі на балконе з’явіўся мужчына, які па апісанні адпавядаў вышуку, затрымала падазраванага.
38-гадовы турак не чакаў, што паліцыя выйдзе на яго. Падчас затрымання ён не супраціўляўся.
Гэта ўжо другі падобны выпадак за апошнія дні. 15 кастрычніка ў Кутна быў затрыманы грузін, падазраваны ў забойстве таксіста ў Азербайджане.
TVN24.pl/яс